Віншавальныя паштоўкі

 

Навучэнцы першага і другога курса з нагоды ўрачыстасці стварылі віншавальныя паштоўкі са шчырымі пажаданнямі роднай мове: «Няхай жыве ў вяках роднае слова!», «Беларуская мова- мелодыя сэрца»
«Жыві і квітней наша родная мова!», «Няхай ліецца, нібы песня, мова народа!»… Нам застаецца толькі далучыцца да гэтых слоў і падзякаваць удзельнікам.
Самыя цёплыя і шчырыя словы гучалі ў гэты дзень у адрас беларускай мовы.