Экскурсія ў Буда-Кашалёўскі гісторыка-краязнаўчы музей

 

У рамках Тыдня беларускай мовы навучэнцы групы 79м разам з куратарам Кучаравай Ганнай Валер’еўнай наведалі Буда-Кашалёўскі гісторыка-краязнаўчы музей. Арганізаваў экскурсію для рабят прафсаюзных камітэт навучальнай установы. Там дзе дабро, прыгажосць, духоўнасць, любоў да Радзімы, там заўсёды ёсць і ўвага з боку прафсаюза. Выстава пакінула самыя лепшыя ўражанні. Часам трэба спыніцца, адцягнуцца ад штодзённасці, адчуць радасць ад зносін з мастацтвам. І ў тыдзень беларускай мовы наведванне музея стала выдатным адкрыццём для многіх навучэнцаў.

Гастранамічны фэст “Беларуская кухня”

 

Падчас правядзення «Тыдня беларускай мовы» 22 верасня прайшоў гастранамічны фэст “Беларуская кухня”.
Асаблівасцю беларускай кухні з’яўляецца шырокае распаўсюджванне страў з бульбы, а таксама з круп, грыбоў, агародніны, мяса.
На фэсте былі прадстаўлены самыя смачныя стравы на погляд вучняў.

Подробнее «Гастранамічны фэст “Беларуская кухня”»