Экскурсія ў Буда-Кашалёўскі гісторыка-краязнаўчы музей

 

У рамках Тыдня беларускай мовы навучэнцы групы 79м разам з куратарам Кучаравай Ганнай Валер’еўнай наведалі Буда-Кашалёўскі гісторыка-краязнаўчы музей. Арганізаваў экскурсію для рабят прафсаюзных камітэт навучальнай установы. Там дзе дабро, прыгажосць, духоўнасць, любоў да Радзімы, там заўсёды ёсць і ўвага з боку прафсаюза. Выстава пакінула самыя лепшыя ўражанні. Часам трэба спыніцца, адцягнуцца ад штодзённасці, адчуць радасць ад зносін з мастацтвам. І ў тыдзень беларускай мовы наведванне музея стала выдатным адкрыццём для многіх навучэнцаў.