РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС «ПАДАРОЖЖА ПА МАЛОЙ РАДЗІМЕ»

 

Конкурс праводзіцца з лютага 2019 по лістапад 2020 года.

У рамках падрыхтоўкі да конкурсу вывучаецца і аналізуецца матэрыл па гісторыі населеннага пункта (дакументы, архіўныя звесткі, навуковая і гістарычная літаратура і інш.).

Па выніках даследчай дзейнасц ствараецца інфармацыйны стэнд. На стэндзе абазначаюцца і апісваюцца (кароткая даведка) найбольш значныя аб’екты і падзеі гісторыі, културы, эканомікі і прыроды сваёй мясцоваці, з фотаздымкамі і схематычным абазначэннем аб’ектаў у дадзенай мясцовасці (карта-схема, план і г.д.).

Рэспубліканскі этап праходзіць у два туры: першы — завочны, на які прадстаўляецца тэкставы матэрыял з апісаннем інфармацыі, прадстаўленная на стэндзе, а так сама яго фотаздымак, другі — вочны, які адбудзецца ў лістападзе 2020 года і будзе праходзіць у форме стэндавай абароны.

Інфармацыйны стэнд павінен адпавядаць натупным памерам: 2,0 м — вышыня, 1,5 м — шырыня.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

  • змястоўнасць, інфармацыйная напоўненнасць;
  • суадносіны ілюстрацыйнага (нагляднасць) і тэкставага матэрыялу;
  • якасць прэзентацыі (паўната, лагічнасць прадстаўлення работы, аргументаванасць, выразнасць, даступнасць выкладання);
  • камунікатыўныя якасці дакладчыка (эрудыцыя і культура аўтара, падрыхтаванасць, дабразычлівасць, утрыманне ўвагі аўдыторыі, прытрымліванне часу);
  • адказы на пытанні (паўната, аргументаванасць, перакананасць, уменне выкарыстоўваць адказы для паспяховага раскрыцця тэмы, ступень валодання інфармацыяй па абранай тэме);
  • магчымасць выкарыстання матэрыялу для папулярызацыі і прапаганды адметнасцей малой радзімы.

Начать разговор

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *