РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС «МЯСЦІНЫ МАЙГО ДЗЯЦІНСТВА»

 

Конкурс праводзіцца з лютага па лістапад 2019 года.

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: інфармацыйна-даведчае выданне і відэаролік.

Інфармцыйна-даведчае выданне прадстаўляецца ў выглядзе брашуры, праспекта, каталога і інш. Выданне павінна змяшчаць гістарычную даведку аб населенным пункце, апісанне яго дастапомнасцей, уключаючы звесткі аб местазнаходжанні аб’ектаў, інфармацыю аб адметных земляках, цікавыя факты з гісторыі населеннага пункта і інш.

Відэаролік — «візітка малой радзімы». У відэароліку змяшчаецца матэрыял, які знаёміць з гісторыяй, культурай, прыроднымі асаблівасцямі і дастапомнасцямі населеннага пункта, лудзьмі, якія ўнеслі свой уклад у навуку, культуру, творчасць, спорт, грамадскае жыццё і іншае.

Дапускаецца выкарыстанне пры мантажы і здымцы відэафільма спецыяльных праграм і інструментаў. Хранаметраж відэа — 5 хвілін.

Асноўныя крытэрыі конкурсных работ:

  • змястоўнасць, інфармацыйная напоўненнасць;
  • мастацкая  прываблівасць, творчая іп арыгінальная падача матэрыялу;
  • якасць сцэнарыя відэароліка (раскрыццё тэмы);
  • аператарская работа (якасць відэа, гуку);
  • магчымасць выкарыстання матэрыялу для папулярызацыі і прапаганды адметнасцей малой радзімы.

Начать разговор

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *