Хор учреждения образования «Буда-Кошелевский государственный аграрно-технический колледж» подтвердил звание «Народный».

Да 100-годдзя з дня нараджэння А. Макаёнка

Андрэй Ягоравіч Макаёнак нарадзіўся 12 лістапада 1920 года ў вёсцы Борхаў Рагачоўскага раёна. Сярэднюю адукацыю атрымаў у суседняй вёсцы Журавічы, дзе потым працаваў у Доме культуры.

Калі пачалася вайна будучаму драматургу было 19 гадоў, у гэты час ён вучыўся ў педагагічным тэхнікуме ў Рагачове. Макаёнак трапіў на фронт, дзе быў цяжка паранены – яму нават пагражала ампутацыя абедзвюх ног. На шчасце, Макаёнак быў своечасова эвакуяваны. У 1942 годзе ён быў прызнаны непрыгодным для службы ў войску і некаторы час працаваў ваенруком у Грузіі.

Пасля вяртання на радзіму працаваў у школе, потым – у райкоме Гродзенскага камсамола, дзе ён быў прызначаны другім сакратаром гаркома.

Але ў Гродна Макаёнак пражыў нядоўга – перабраўся бліжэй да сям’і ў Магілёў, дзе працаваў партыйным рабочым на чыгуначным вузле. Подробнее «Да 100-годдзя з дня нараджэння А. Макаёнка»